У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Траццякоў. Пётр Мікалаевіч Траццякоў (12 лістапада 1909, Кастрама — 12 чэрвеня 1976, Ленінград) — савецкі археолаг-славіст, доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт АН СССР, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута археалогіі АН СССР. Аўтар шматлікіх прац, прысвечаных паходжанню і старажытнай гісторыі ўсходніх славян, гісторык Старажытнай Русі і ўзнікнення старажытнарускай народнасці. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1952).
Пахаваны на Серафімаўскіх могілках.
Папярэднік: Аляксандр Дзмітрыевіч Удальцоў |
Галоўны рэдактар часопіса «Пытанні гісторыі» 1950—1953 |
Пераемнік: Ганна Міхайлаўна Панкратава |