У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайдук.
Пётр Іванавіч Гайдук (нар. 18 лістапада 1958, в. Сяменькавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі кандэнсаванага стану. Доктар фізіка-матэматычных навук (2005), дацэнт (1997).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1980; аспірантура, 1984).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1982—1994 — Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем, старшы навуковы супрацоўнік, з 1994 — факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, кафедра фізічнай электронікі і нанатэхналогій, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства; мікра- і нанаэлектроніка; фізіка і тэхналогія нізкаразмерных структур; радыяцыйныя эфекты ў паўправадніках.