wd wp Пошук:

Пячора Эміл Ракавіцэ

Пячора Эміл Ракавіцэ — гіпсавая пячора на тэрыторыі Крыва, Малдова. Даўжыня хадоў каля 92 км. Уваход у пячору знаходзіцца на тэрыторыі Малдовы, асноўная яе частка знаходзіцца ва Украіне. У наш час вядуцца раскопы ўваходу з украінскага боку. У пячоры ёсць затопленыя пляцоўкі (пераважна паўночная і ўсходняя часткі пячоры).

Прэтэндуе на трэцяе месца ў свеце па працягласці сярод карставых пячор (цалкам не абследавана). Пераважна трохузроўневая. Да сярэдзіны ХХ стагоддзя была запоўнена вадой. Пры кар’ернай распрацоўцы радовішчаў гіпсу ваду адпампавалі. З-за гэткага малога часу (у геалагічным паняцці) знаходжання без вады, не мае нацёкавых утварэнняў. Пячора Эміл Ракавіцэ разглядалася як прэтэндэнт у конкурсе «Сем прыродных дзівосаў Свету» (выбралі Букавінскія вадаспады).

Названа ў гонар Эміля Ракавіцы, сусветна вядомага румынскага вучонага-спелеолага.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Пячоры Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Малдовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта