wd wp Пошук:

Пуэрта-Тора

Пуэрта-Тора — маленькая чылійская вёска на востраве Наварына (архіпелаг Вогненная Зямля) на беразе праліва Бігля. У ёй пражываюць каля 50 чалавек — рыбакі і члены іх сем’яў.

Не лічачы антарктычных станцый, Пуэрта-Тора — самае паўднёвае пасяленне ў свеце (хаця такімі часам прызнаюць Пуэрта-Уільямс, але часцей — горад Ушуая).

У канцы XIX стагоддзя на месцы вёскі быў невялікі горад, сваім узнікненнем абавязаны «залатой ліхаманцы».

У цяперашні час у Пуэрта-Тора акрамя рыбы вядзецца лоўля centolla — паўднёвага марскога краба.

Клімат у вёсцы параўнальна мяккі — летам сярэдняя дзённая тэмпература складае 9-10 °С, зімой — каля 0 °C.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Чылі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта