Пуцявая гаспадарка — адна з асноўных галін чыгуначнага транспарту, у якую ўваходзяць чыгуначны пуць з усімі збудаваннямі; аб’екты вытворчага, службова-тэхнічнай і культурна-бытавога прызначэння; лінейна-дарожныя, прамысловыя прадпрыемствы, якія забяспечваюць бягучае ўтрыманне і рамонт пуці; пуце- і мостаабследавальніцкія, геафізічныя і нарматыўна-інструктарскія станцыі; сродкі механізацыі рамонтна-дарожных і іншых работ. На долю пуцявой гаспадаркі прыпадае больш за 50 адсоткаў кошту асноўных фондаў чыгунак, пятая частка эксплуатацыйных выдаткаў. У пуцявой гаспадарцы занятая шостая частка работнікаў чыгуначнага транспарту.
Асноўнай задачай работнікаў пуцявой гаспадаркі з’яўляецца забеспячэнне стану пуці, яго збудаванняў і ўладкавання, якое гарантуе бесперабойны і бяспечны рух цягнікоў з усталяванымі хуткасцямі. Дасягаецца гэта бягучым утрыманнем пуці ў межах устаноўленых нормаў і допускаў на стан асноўных прылад, своечасовым выяўленнем і папярэджаннем няспраўнасцей і разладжанняў пуці, ліквідацыяй прычын, якія выклікаюць гэтыя няспраўнасці, на аснове сістэматычнага нагляду і кантролю за станам пуці з дапамогай пуцевымяральных і дэфектаскопных сродкаў, а таксама ўзмацненнем і рамонтам чыгуначнага пуці, штучных збудаванняў і землянога палатна.
Сістэма вядзення пуцявой гаспадаркі грунтуецца на тэхнічных, тэхналагічных і арганізацыйных мерапрыемствах.
Тэхнічныя асновы ўключаюць у сябе:
Тэхналагічныя асновы ўтрымліваюць:
Арганізацыйныя асновы ўключаюць:
Рост грузаабароту і пасажыраабароту чыгуначнага транспарту, павышэнне хуткасцей руху, нагрузкі на вось і масы цягнікоў істотна павялічваюць эксплуатацыйную нагрузку пуцявых прылад. Эксплуатацыйныя ўмовы, што ўскладняюцца, патрабуюць павышэння эксплуатацыйнай стойкасці і надзейнасці пуці, стварэння новых высокапрадукцыйных пуцявых машын, механізмаў і інструментаў, эфектыўнага іх выкарыстання шляхам удасканалення асноў вядзення пуцявой гаспадаркі.
У гэтым артыкуле маецца спіс крыніц або вонкавых спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў застаюцца няяснымі з-за адсутнасці зносак. Сцвярджэнні, не падмацаваныя крыніцамі, могуць быть пастаўлены пад сумненне і выдаленыя. Вы можаце палепшыць артыкул, дадаўшы больш дакладныя спасылкі на крыніцы. |