wd wp Пошук:

Пунтленд

Пунтленд (самал.: Puntland, араб. أرض البنط‎‎) — аўтаномны раён ва ўсходняй частцы Самалі. Абвясціў аб сваім суверэнітэце (дакладней, абвясціў сябе «аўтаномнай дзяржавай») 12 жніўня 1998 г., і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй 2001 мае афіцыйную назву «Самалійскія Дзяржава Пунтленд», аднак пазней у выніку пагадненняў 2003-04 гг. у Найробі (Кенія) і прыняцця Пераходнай Федэральнай Хартыі (Канстытуцыі) самалійскай Рэспублікі, афіцыйна прызнаны аўтаномным раёнам ў складзе будучага федэратыўнага Самалі (іншая афіцыйная назва рэгіёну — «Аўтаномны Раён Пунтленд»). Сталіца — горад Гарове, усяго ў дзяржаве прыблізна 3.500.000 жыхароў (перапісы не праводзіліся). Названа ў гонар старажытнай зямлі Пунт, з якой гандлявалі егіпецкія фараоны.

Карты

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Непрызнаныя дзяржавы
Катэгорыя·Самалі
Катэгорыя·Пунтленд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта