wd wp Пошук:

Праспект Энгельса

Праспект Энгельса (да 1918 года частка Выбаргскай шашы) — адна з самых працяглых магістралей Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Навасільцаўскага завулка да Кальцавой аўтадарогі. З’яўляецца адным з паўночных уездаў у Санкт-Пецярбург.

Праспект Энгельса пачынаецца ад скрыжавання з Навасільцаўскім завулкам, там дзе заканчваецца Вялікі Сампсоніеўскі праспект. У раёне дамоў 22—28 праспект перасякае Святланаўскую плошчу, абмінае станцыю метро «Удзельная», пры скрыжаванні з праспектам Тарэза і Паўночным праспектам — узбіраецца на Паклонную гару, сустракаецца з Выбаргскай шашой, абмінае наступную станцыю метро — «Азяркі», затым — метро «праспект Асветы», па Парнаскім пуцеправодзе перасякае Акруговую чыгуначную лінію, праходзіць гістарычны раён Парнас (праходзіць за 500 м на ўсход ад станцыі метро «Парнас»), перасякае КАД і пераходзіць у трасу «Сортавала» (Новапрыазёрская шаша). Першапачаткова даходзіў толькі да Суздальскага праспекта. Даўжыня складае 11 км.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Праспекты Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта