wd wp Пошук:

Пражскі метрапалітэн

Пражскі метрапалітэн — з’явіўся ў другой палове XX стагоддзя ў Празе. На дадзены момант у Пражскім метрапалітэне прысутнічае тры лініі: зялёная, жоўтая і чырвоная.

Праезд у метро

Для аплаты праезду выкарыстоўваюцца праязныя квіткі. Базавы квіток (талон, чэшск.: jízdenka) каштуе 32 чэшскія кроны. З гэтым квітком можна рабіць перасадкі, ён дзейнічае на працягу 90 хвілін, днём і ўначы, і не толькі ў метро, але і ў іншых відах гарадскога транспарту (трамваі, аўтобусе, фунікулёры, на пароме, а таксама ў прыгарадных цягніках у межах горада), незалежна ад таго, колькі перасадак зрабіў пасажыр. Можна таксама набыць квіток са зніжкай, які каштуе 24 кроны, але дзейнічае толькі 30 хвілін. Квіткі прадаюцца на кожнай станцыі і павінныя быць пазначаны з дапамогай кампосцера жоўтага колеру, які знаходзіцца перад уваходам у зону метро. Той, хто зойдзе туды без квітка, можа быць аштрафаваны. Праязныя квіткі на транспарт ад месяца да года называюцца «kupon».

Цікавыя факты і статыстыка

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
1974 год у Празе
З’явіліся ў 1974 годзе
Пражскі метрапалітэн
Метрапалітэны паводле алфавіта