Порта Марцыа — брама ў Перуджы, частка гарадскіх умацаванняў.
Ад брамы захавалася толькі верхняя частка, па агульным характары больш архаічныя, але па асобных элементах кампазіцыі і па дэталях аналагічныя Арцы Аўгуста. Тут вялікія пілястры стаяць на імпостах аркі, фрыз з канеліраваных пілястраў развіты больш, паміж імі - фігуры за разьбяной балюстрадай. Вялікія і малыя капітэлі падобныя паміж сабой: нізкія своеасаблівыя капітэлі з адным радам лісця і з валютамі, якія маюць шмат аналогій у этрускай архітэктуры эліністычнага перыяду. Трохвугольныя палі паміж аркай і пілястрамі ўпрыгожаны галовамі, якія моцна выступаюць.