wd wp Пошук:

Полацкі музей баявой славы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Музей баявой славы.

Музей баявой славы ў Полацку прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў экспазіцыі музея займаюць матэрыялы, якія распавядаюць аб палачанах — Героях Савецкага Саюза.

Гісторыя

Музей быў створаны ў 1971 годзе па ініцыятыве супрацоўнікаў Полацкага краязнаўчага музея В. І. Траццякова і В. А. Купрыянава. У 1985 годзе была праведзена рээкспазіцыя, і 7 мая 1985 г. музей быў зноў адкрыты для наведвальнікаў. З 2001 года Музей баявой славы ператвораны ў філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.

Канцэпцыя

Музей раскрывае гісторыю Полацкага ўмацаванага раёна, абарону Полацка (чэрвені 27 — 16 ліпеня 1941 года), жыццё горада ў перыяд акупацыі (ліпень 1941 — ліпень 1944 гадоў), дзейнасць падпольных арганізацый і партызанскі рух у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, удзел палачан у бітвах Вялікай Айчыннай вайны, Полацкай наступальнай аперацыі 28 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Музеі Полацка
З’явіліся ў 1971 годзе
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Музеі паводле алфавіта