wd wp Пошук:

Пліта Какос

Карта літасферных пліт
Пліты Какос і Карыбская

Пліта Какос — літасферная пліта, размешчаная ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна ад паўвострава Каліфорнія да Панамскага перашыйка. Зямная кара акіянічнага тыпу. Заходняй мяжой пліты з’яўляецца спрэдынгавы хрыбет Усходне-Ціхаакіянскага падняцця. На ўсходзе пліта падсоўваецца пад Карыбскую літасферную пліту. У зоне субдукцыі адбываюцца частыя землетрасенні.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тэктанічныя пліты