wd wp Пошук:

Плошча Стачак

Плошча Стачак (да 1923 года — Нарвская плошча) — плошча ў Кіраўскім раёне Санкт-Пецярбурга. Знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Стачак, Стара-Пецяргофскага праспекта, Нарвскага праспекта і Перакопскай вуліцы. Узнікла ў XVIII стагоддзі. 11 чэрвеня 1813 года жыхары сустрэлі тут труну з целам М. І. Кутузава. У 1814 годзе тут была пабудавана драўляная трыумфальная брама ў гонар вяртання ў Пецярбург гвардзейскіх палкоў, які прымалі ўдзел у вайне 1812 года, у 1827—1834 гадах пабудавана Нарвская трыумфальная брама. 9 студзеня 1905 года на плошчы была расстраляная мірная дэмантрацыя рабочых Нарвскай заставы; у лютым і ліпені 1917 года праходзілі мітынгі рабочых. Падчас рэканструкцыі плошчы Стачак у 1925—1927 гадах пабудаваны ДК імя М.Горкага (д. 4), у 1929—1931 гадах пабудаваны ўнівермаг і фабрыка-кухня (д. 9/3). У 1980 годзе пабудаваны падземныя пераходы. На плошчы Стачак — станцыя метро «Нарвская».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Плошчы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта
Катэгорыя·Плошчы Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Артыкулы пра плошчы без ілюстрацый на Вікісховішчы