Планетарная туманасць — астранамічны аб’ект, які складаецца з іанізаванай газавай абалонкі і цэнтральнай зоркі, белага карліка. Планетарныя туманнасці ўтвараюцца пры скідзе вонкавых слаёў (абалонак) чырвоных гігантаў і звышгігантаў з масай 2,5-8 сонечных на завяршальнай стадыі іх эвалюцыі. Планетарная туманнасць — хуткаплынная (па астранамічным мерках) з’ява, якая доўжыцца ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч гадоў, пры працягласці жыцця зоркі-продка ў некалькі мільярдаў гадоў. У цяперашні час у нашай галактыцы вядома каля 1500 планетарных туманнасцяў.
Планетарная туманнасць на Вікісховішчы |