wd wp Пошук:

Першы беларускі камуністычны атрад

Першы беларускі камуністычны атрад — створаны ў снежні 1918 г. у Петраградзе Беларускай секцыяй РКП(б) з беларусаў-бежанцаў, чырвонаармейцаў і маракоў Балтыйскага флоту. Налічваў каля 200 чалавек, у т. л. 90 камуністаў. Камандзір атрада А. Я. Казадоеў, камісар Р. Р. Каўшыла.

У студзені два ўзводы атрада на чале з Каўшылам паводле пастановы канферэнцыі Беларускай секцыі РКП(б) і выкліку Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі адпраўлены ў Мінск, дзе частка асабовага складу атрада накіравана на работу ў Мінскую ЧК, у партыйныя і савецкія органы, астатнія пазней уліліся ў Чырвоную Армію.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Беларусы ў Санкт-Пецярбургу