wd wp Пошук:

Першы Мараканскі крызіс

Пе́ршы Марака́нскі кры́зіс (вядомы таксама як Танжэ́рскі кры́зіс) — востры міжнародны канфлікт, які доўжыўся з сакавіка 1905 па май 1906 года. Паўстаў на глебе спрэчкі Францыі з Германіяй адносна кантролю над султанатам Марока.

У выніку крызісу ўсталяванне французскага пратэктарата над Марока было адкладзена. Праз пяць гадоў Францыя і Германія зноў счапіліся па пытанні аб кантролю над гэтай стратэгічна размешчанай тэрыторыяй (гл. Другі мараканскі крызіс).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Каланіяльныя войны
1906 год у Францыі
Першая сусветная вайна
Першая сусветная вайна
Палітычныя крызісы
1905 год у Марока
Канфлікты 1905 года
Канфлікты 1906 года
1906 год у Марока
1905 год у Францыі