З’яўленне перакла́даў Бі́бліі на эспера́нта мела вялікае значэнне для прызнання гэтай мовы жывой. Наяўнасць на эсперанта такой грунтоўнай працы, як пераклад Бібліі, надало ёй статус дамінуючай штучнай мовы ў параўнанні з іншымі. Добры пераклад Бібліі дапамог не толькі ў пашырэнні зацікаўлення ў эсперанта, але і пацвердзіў патэнцыял мовы ў экспрэсіўнасці. І вядома ж, пераклад Бібліі на эсперанта ўжываецца ў набажэнствах на гэтай мове.
Заснавальнік эсперанта Людвік Заменгоф пераклаў на яе ўсю Іўдзейскую Біблію. Яго пераклад быў высока ацэнены эсперантыстамі і лічыцца прыкладам для іншых перакладчыкаў і аўтараў на эсперанта. Пазней з’явіліся пераклады Новага Запавету і апокрыфаў.