wd wp Пошук:

Пеніцыл

Пеніцы́л (Penicillium) — род недасканалых грыбоў сямейства Trichocomaceae.

Каля 250 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць ва ўмеранай зоне. Сапратрофы і паразіты. Выклікаюць псаванне прадуктаў, разам з іншымі грыбамі ўтвараюць плесені на глебавых і іншых субстратах.

Міцэлій шматклетачны, галінасты, бясколерны, апушчаны ў субстрат ці ўтварае на яго паверхні калоніі шэра-эеленавата-блакітнага колеру. Канідыяносцы разгалінаваныя, у выглядзе простых або складаных гроначак. Канідыі аднаклетачныя, рознай формы і афарбоўкі.

Прадуцэнты антыбіётыкаў, ферментаў і арганічных кіслот. Для атрымання пеніцылінаў выкарыстоўваюць пеніцыл залацісты і адзначаны, у сыраварэнні — Penicillium camamberti і Penicillium саseicolum.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аскаміцэты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS