wd wp Пошук:

Паўстанне Стэлінга

Паўстанне Стэлінга — буйное сялянскае паўстанне ў Саксоніі у 841843 гг. Асноўную масу паўсталых складалі фрылінгі, гэта значыць свабодныя супольнікі, якія часткова апынуліся ў залежнасці, і літы — напаўвольнае сельскае насельніцтва. Паўстанне было скіравана супраць усталявання феадальнага ладу. Лозунгам сялян было вяртанне да старых дафеадальных парадкаў. Саксы «выгналі з краіны амаль усіх сваіх гаспадароў», сярод якіх былі франкскія — свецкія і духоўныя — феадалы і прадстаўнікі вярхоў саксонскай знаці (эдэлінгі), і «сталі жыць па-старому». Адсюль і назва руху — паўстанне «Стэлінга», што перакладаецца як «Дзеці старажытнага закона». Паўстанне было жорстка падушана Людовікам Нямецкім.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Паўстанні ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Сярэдневякоўе