wd wp Пошук:

Паўднёвы Конус

Шчыльнасць насельніцтва Паўднёвага конуса паводле асноўных адміністрацыйных адзінак (чал./км²)
**Паўднёвы конус** ([ісп.](/Іспанская_мова "Іспанская мова"): Cono Sur, [парт.](/Партугальская_мова "Партугальская мова"): Cone Sul) — паўднёвая частка [Паўднёвай Амерыкі](/Паўднёвая_Амерыка "Паўднёвая Амерыка"), формай нагадвае перавернуты [конус](/Конус "Конус"), размяшчаецца пад [тропікам Казярога](/Тропік_Казярога "Тропік Казярога"). Уключае ў сябе [Аргенціну](/Аргенціна "Аргенціна"), [Чылі](/Чылі "Чылі"), [Уругвай](/Уругвай "Уругвай"), часам [Парагвай](/Парагвай "Парагвай") і поўдзень [Бразіліі](/Бразілія "Бразілія"). Абмежаваны з поўначы [Перу](/Перу "Перу"), [Балівіяй](/Балівія "Балівія") і паўночнымі штатамі Бразіліі, з захаду [Ціхім акіянам](/Ціхі_акіян "Ціхі акіян"), з усходу [Атлантычным акіянам](/Атлантычны_акіян "Атлантычны акіян").

Найбольш значныя геаграфічныя аб’екты рэгіёна — Анды, раўніны Пампа і Гран-Чака, Патагонскае плато. Асноўныя рэкі — Рыа-дэ-ла-Плата, Парана, Парагвай, Уругвай, Бермеха.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Геаграфія Паўднёвай Амерыкі