wd wp Пошук:

Паташынскі нацыянальны польскі сельсавет

Пата́шынскі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна БССР. Цэнтр — вёска Паташня.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Паташынскі сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла частка скасаванага Храпкаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Паташынскі нацыянальны польскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. 23 жніўня 1937 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Клеўскага (Кліўскага) сельсавета.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя польскія сельсаветы БССР
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1937 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна