wd wp Пошук:

Пасцельны клоп

Пасцельны клоп (Cimex lectularius — крывасмактальны від насякомых з атраду паўцвердакрылых.

Апісанне

Мае моцна пляскатае цела даўжынёй ад 3 да 8,4 мм у залежнасці ад насычэння крывёю. Самцы менш самак. Афарбоўка — ад брудна-жоўтай да цёмна-карычневай. З пярэдняга краю галавы адыходзіць хабаток, прыстасаваны для праколу тканак і смактання крыві. Дзякуючы геаметрыі і гнуткасці сегментаванага цела галодны клоп слаба ўразлівы для механічных спосабаў барацьбы з ім. Сыты клоп становіцца менш рухомым, яго цела набывае больш круглявую форму і адпаведную крыві афарбоўку (па колеры якой — ад чырвонага да чорнага — можна прыкладна вызначыць, калі дадзеная асобіна ў апошні раз сілкавалася).

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клаповыя
Катэгорыя·Паразіты
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Гематафагі