wd wp Пошук:

Парыжскі трамвай

Парыжскі трамвай, лінія Т1
**Парыжскі трамвай** — трамвайная сістэма горада [Парыжа](/Парыж "Парыж") і яго ваколіц. Сучасная трамвайная сістэма дзейнічае з [1992](/1992 "1992") года ў прадмесцях і з [16 снежня](/16_снежня "16 снежня") [2006](/2006 "2006") года ў цэнтры Парыжа. Паводле стану на [2011](/2011 "2011") складаецца з 4 ліній.

Трамвайныя лініі будуюцца ў Парыжы з 1855 і сістэма дасягае росквіту ў пачатку 20 стагоддзя. З 1920-х пачынаецца заняпад трамвая ў Парыжы (меркавалася, што ён перашкаджае руху аўтамабіляў). У 1938 парыжскі трамвай ліквідуецца. У канцы 20 стагоддзя пачынаецца адраджэнне трамвая ў Парыжы і некалькіх іншых французскіх гарадах.

Аператар — парыжская транспартная арганізацыя RATP, за выключэннем лініі Т4 (выкарыстоўваецца чыгуначны, а не трамвайны шлях), якую эксплуатуе Нацыянальнае таварыства французскіх чыгунак (SNCF).

Вагонны парк — TFS, Citadis 302, Citadis 402, Siemens Avanto S70.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Трамвайныя сістэмы Францыі
Катэгорыя·Транспарт Парыжа