wd wp Пошук:

Пардубіцкі замак

Пардубіцкі замак (чэшск.: Pardubický zámek) — рэнесансны замак-палац недалёка ад цэнтра горада Пардубіцы, які ў XVXVI стст. з’яўляўся рэзідэнцыяй паноў з Пернштэйна. У наш час у замку размяшчаюцца Усходнечэшскі музей, Усходнечэшская галерэя і філіял Нацыянальнага інстытута помнікаў. У 2010 годзе замак быў унесены ў спіс нацыянальных помнікаў культуры Чэшскай Рэспублікі.

Герба роду Пернштэйнаў у інтэр'еры замка

У канцы XIII стагоддзя на месцы цяперашняга замка быў збудаваны водны форт. У XIV стагоддзі гэты замак, як і ўся акруга, належаў роду паноў з Пардубіцаў, з якога, у прыватнасці, выйшлі першы архібіскуп пражскі Арнашт з Пардубіцаў і сярэднявечны чэшскі паэт-баечнік Сміль Флашка з Пардубіцаў. Неўзабаве пасля гусіцкіх войнаў замак быў перабудаваны і абнесены новай каменнай сцяной з кутнімі вежкамі і байніцамі (фрагменты сцен захаваліся да нашых дзён).

Род паноў з Пардубіцаў згас у 1439 годзе, а ў 1491 годзе пардубіцкае панства разам з замкам набыў Вілем II з Пернштэйна, які перабудаваў замак у чатырохкрылы рэнесансны палац.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя помнікі культуры Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пардубіцы
Катэгорыя·Замкі Чэхіі