wd wp Пошук:

Панталаса

Пангея, якую абмывае Панталаса
**Панталаса** (ад [стар.-грэч.](/Старажытнагрэчаская_мова "Старажытнагрэчаская мова"): παν- «усё-» і θάλασσα «мора») — [гіпатэтычны](/Гіпотэза "Гіпотэза") [акіян](/Акіян "Акіян"), які абмываў, пачынаючы з [сілурыйскага перыяду](/Сілур "Сілур") [палеазою](/Палеазой "Палеазой") і да ранняга [мезазою](/Мезазой "Мезазой") ўключна, [суперкантынент](/Суперкантынент "Суперкантынент") [Пангею](/Пангея "Пангея") і пакрываў каля паловы [зямнога шара](/Зямля "Зямля").

Велізарны заліў, названы морам Тэціс, удаваўся ў суперкантынент паміж будучымі Еўразіяй і Аўстраліяй. Акіян Панталаса бесперапынна пашыраўся, літасферныя пліты, якія атачалі яго, рассоўваліся ў бакі; прычынай гэтага руху быў спрэдынг акіянічнай кары, якая бесперапынна ўтваралася ў сярэдзінна-акіянічным хрыбце.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старажытныя акіяны
Катэгорыя·Мезазой
Катэгорыя·Палеазой