wd wp Пошук:

Палацца Венецыя

Палацца Венецыа
Палацца Венецыа (будынак злева).

Палацца Венецыа ці палац Венецыі (італ.: Palazzo Venezia) — былое прадстаўніцтва Венецыянскай рэспублікі ў папскім Рыме. Размешчана на п’яцца Венецыя на поўнач ад Капіталійскага ўзгорка, побач з храмам св. Марка.

Палац быў пабудаваны вакол сярэднявечнай вежы ў 1455 годзе і лічыцца адным з першых помнікаў Адраджэння ў Вечным горадзе. Камень для будаўніцтва выломлівалі прама з Калізея. У палацца была ўбудавана старажытная базіліка Сан-Марка. Першым жыхаром палацца быў венецыянскі кардынал П’етра Барба (пасля Папа Павел II).

Пасля пераходу Венецыі да Габсбургаў у палацы знаходзілася рэзідэнцыя аўстрыйскага пасла ў Італіі. У 1930-я гг. з балкона палацца нярэдка выступаў Мусаліні. У наш час тут музей.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палацы Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Музеі Рыма
Катэгорыя·Раён Пінья