wd wp Пошук:

О-но Ясумара

О-но Ясумара (? — 15 жніўня 723) — японскі культурны дзеяч перыяду Нара, кіраўнік Міністэрства народных спраў, аўтар японскай гістарычнай хронікі «Кодзікі».

Біяграфія

О-но Ясумара быў сынам О-но Хамудзі, ваеннага і арыстакрата, які выслужыўся пасля Смуты Дзінсін 672 года.

У 704 годзе О-но Ясумара атрымаў 5-ы чынавенскі ранг малодшага ўзроўню, а ў 711 годзе — 5-ы ранг старэйшага ўзроўню. У тым жа годзе па загадзе Імператара Когэна ён запісаў паданні аб Імператарскім доме Японіі з вуснаў Хіэды-но Арэ, які ведаў іх на памяць, і прадставіў імператарскаму двару. Праца складаўся з трох скруткаў і атрымаў назву «Кодзікі» — «Запісы аб дзеяннях старажытнасці». Мяркуюць, што О-но Ясумара быў таксама адным з складальнікаў іншай гістарычнай хронікі «Ніхон сёкі», але дакладных дадзеных, якія пацвярджаюць гэтую здагадку няма.

У 715 годзе О-но Ясумара павысілі да 4-га малодшага рангу, а ў наступным годзе ён стаў кіраўніком роду О. О-но Ясумара памёр 15 жніўня 732 года, будучы кіраўніком Міністэрства народных спраў.

У 1979 годзе, у квартале Конасэ горада Нара, пасярод чайнай плантацыі была знойдзена магіла О-но Ясумара.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў прэфектуры Нара
Катэгорыя·Пісьменнікі Японіі
Катэгорыя·Памерлі ў 723 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Японіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перыяд Нара