wd wp Пошук:

Ордэн Узыходзячага сонца

Ордэн Узыходзячага сонца (яп.: 旭日 章 кекудзіцусё) — японскі ордэн. Другі па старшынстве пасля ордэна Хрызантэмы. Заснаваны дэкрэтам Дзяржаўнага Савета ад 10 красавіка 1875 года. Мае 8 ступеняў, пры гэтым у вышэйшай I ступені два віды — ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі і проста ордэн Узыходзячага сонца I ступені. Ордэн Узыходзячага сонца ўручаўся толькі мужчынам — як за ваенныя, так і за грамадзянскія заслугі. У 2003 годзе была праведзена рэформа ордэна: цяпер ім магчыма ўзнагароджваць і жанчын.

Адным з першых еўрапейцаў і першым рускім з ліку узнагароджаных ордэнам Узыходзячага сонца стаў І. І. Зарубін (1822—1902), механік на фрэгаце «Палада».

Ступені

Ордэн мае восем ступеняў. Першая ступень першапачаткова была падзелена на два класы — «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» як вышэйшая ступень ордэна і «Ордэн Узыходзячага сонца на Вялікай стужцы». У цяперашні час «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» вылучаны ў асобную ўзнагароду, якая займае ва ўзнагароднай сістэме Японіі другую пазіцыю пасля «Вышэйшага ордэна Хрызантэмы».

Ступені ордэна Узыходзячага сонца:

Знакі ордэна

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ордэны Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта