wd wp Пошук:

Обальскі керамічны завод

Обальскі керамічны завод — прадпрыемства па вытворчасці сценавых матэрыялаў. Заснаваны ў 1929 г. у г. п. Обаль Шумілінскага раёна як цэглавы завод № 37 з сезоннай вытворчасцю на базе радовішча цэглавых глін. У 1947 г. аднавіў работу, у 1954 г. пачаў бесперапынную вытворчасць цэглы. З 1969 г. называецца Обальскі цэглавы завод. У 1974—1977 гг. пабудаваны завод керамічных вырабаў са шлікернай падрыхтоўкай глінянай масы (адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое выкарыстоўвае такую тэхналогію). У 1980 г. два заводы аб’ядналіся ў адзін. З 2002 г. камунальнае вытворчае УП.

Завод вырабляе цэглу, тратуарную плітку, вырабы мастацкай керамікі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вытворцы керамікі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·1929 год у Беларусі
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Обаль (Шумілінскі раён)