wd wp Пошук:

Ніў Нельсен

Ніў Нельсен (дацк.: Nive Nielsen) — грэнландская спявачка, кампазітар, рэжысёр і актор кіно.

Нарадзілася ў Нуку. Пачала кар’еру ў дзяцінстве як кінаакторка і вядучая тэлеперадач. У 2008 г. скончыла каледж Голдсмітс у Лондане са ступенню магістр візуальнай антрапалогіі. Як антраполаг прадставіла свой фільм пра інуіцкія каякі. Як спявачка ўпершыню выступіла перад дацкай каралевай на канцэрце, які трансляваўся па тэлебачанню. У красавіку 2012 г. рэалізавала дэбютны альбом “Nive sings”. Вакаліст шматінструментальнай групы “The Deer Children”.

Здымалася ў кінафільмах “Новы Свет” (2005 г.), “Tro, Håb og Grønland” (2009 г.).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музыканты Грэнландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта