wd wp Пошук:

Ніназу

Ніна́зу (шумер. літаральна “знаўца вады”) - бог-лекар, насельнік свету нябожчыкаў Эрэшкігаль у шумера-акадскай міфалогіі.

Згодна міфу аб Энліле і Нінліль, быў імі зачаты пад час знаходжання ў падземным свеце, таму вымушаны там застацца. Згодна іншай версіі, з’яўляецца сынам Эрэшкігаль. У адрозненні ад Нергала, лічыўся добрым богам, адказваў за рытуальныя абмыванні, а таксама патранаваў лекарскую справу. Падобна брату Нінурце, часам маляваўся як вайсковы бог, які нёс паразу праціўніку.

Галоўны цэнтр шанавання - шумерскі горад Эшнуна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу
Катэгорыя·Багі смерці і замагільнага свету
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шумерская міфалогія
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных