wd wp Пошук:

Няправільная галактыка

NGC 1427A, прыклад няправільнай галактыкі.

Няправільныя галактыкі — гэта галактыкі, якія не ўпісваюцца ў паслядоўнасць Хабла. Яны не маюць ні спіральнай, ні эліптычнай структуры. Часцей за ўсё такія галактыкі маюць хаатычную форму без ярка выяўленага ядра і спіральных галін. У працэнтных адносінах складаюць адну чвэрць ад усіх галактык. Большасць няправільных галактык ў мінулым з’яўляліся спіральнымі або эліптычнымі, але былі дэфармаваны гравітацыйнымі сіламі.

Існуе два вялікіх тыпы няправільных галактык:

Трэці падтып няправільных галактык — так званыя карлікавыя няправільныя галактыкі, якія пазначаюцца як dI або dIrrs. Гэты тып галактык ў цяперашні час лічыцца важным звяном у разуменні агульнай эвалюцыі галактык. Выклікана гэта тым, што яны выяўляюць тэндэнцыю нізкага ўтрымання металаў і экстрэмальна высокага ўтрымання газу і таму маюцца на ўвазе падобнымі з самымі раннімі галактыкамі, якія запаўнялі Сусвет. Гэты тып галактык можа прадстаўляць мясцовую (і таму найбольш сучасную) версію цьмяных блакітных галактык, выяўленых у ходзе місіі «Hubble Ultra Deep Field».

Некаторыя няправільныя галактыкі з’яўляюцца маленькімі спіральнымі галактыкамі, разбуранымі прыліўнымі сіламі вялікіх кампаньёнаў.

У мінулым лічылася, што спадарожнікі Млечнага Шляху Вялікае і Малое Магеланавы воблакі адносяцца да няправільных галактык. Аднак пазней было выяўлена, што яны маюць спіральную структуру з барам. Таму гэтыя галактыкі былі перакваліфікаваныя ў SBm, чацвёрты тып спіральных галактык з барам.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Няправільныя галактыкі