wd wp Пошук:

Нэнсі Эдберг

Нэнсі Эдберг (швед. Nancy Fredrika Augusta Edberg, 12 лістапада 1832 — 11 снежня 1892) — шведская плыўчыха, трэнер па плаванні, дырэктар басейна.

Біяграфія

Нэнсі нарадзілася ў правінцыі Сёдэрманланд у 1832 годзе, плаванню Нэнсі вучыў яе бацька, бо ў тыя часы фізічнае выхаванне для жанчын было мала распаўсюджана ў Швецыі.

У 1847 г. Нэнсі працавала трэнерам па плаванні ў нядаўна адчыненым стакгольмскім басейне. Гэты басейн быў першым у Швецыі, прызначаным для жанчын. Спачатку ён размяшчаўся ў Рыдархусеце, затым пераехаў у Кастэльхолман. У 1851 г. Нэнсі стала майстрам па плаванні ў школе па плаванні Åbomska simskolan, а з 1853 г. яна вяла ўласныя ўрокі па плаванні ў Юргордэне. У 1856 г. яна атрымала ад караля Оскара I ліцэнзію на ўласны басейн, а ў 1856—1858 гг. са сваімі вучаніцамі праводзіла паказальныя выступленні па плаванні ў плавальнай школе Gjörckes simskola для збору сродкаў на адкрыццё басейна. Басейн Нэнсі адкрыла у 1859 г. і кіравала ім да 1866 г.

Сярод вучаніц Нэнсі ў 1862—1864 гг. былі шведская каралева Луіза Нідэрландская і яе дачка прынцэса Лавіса Шведская. Хоць навучанне плаванню ў той час не лічылася чымсьці прэстыжным для жанчын, але ўдзел у гэтым мерапрыемстве асоб каралеўскай крыві хутка зрабіла яго папулярным. Тая ж гісторыя здарылася, калі Нэнсі Эдберг у 1864 годзе пачала весці ўрокі катання на каньках сярод жанчын. Сярод вучаніц Нэнсі былі таксама Аляксандра Дацкая і Марыя Фёдараўна.

Нэнсі Эдберг шмат зрабіла для папулярызацыі плавання: прадэманстравала мастацтва плавання ў Осла, адправілася з місіяй у Санкт-Пецярбург, наведала Капенгаген, Тронхейм і многія шведскія гарады.

У 1867—1873 гг. Нэнсі была замужам за дацкім літографам Карлам Андэрсанам. Памерла ў 1892 г. у Стакгольме.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада