wd wp Пошук:

Норка амерыканская

Норка амерыканская (Neovison vison) — драпежная млекакормячая жывёла сямейства куніцавых.

Апісанне

Даўжыня цела 40—50, хваста 18—25 см, маса да 1500 г. Самцы большыя за самак. Поўсць густая, бліскучая, ад рыжавата-бурай да цёмна-карычневай. Ніжняя губа белая. На горле і грудзях зрэдку невялікая белая пляма.

Пашырэнне

Пашырана ў Паўночнай Амерыцы. Акліматызавана ў Еўропе (у Беларусь завезена ў 1953), выцясняе еўрапейскую норку.

Асаблівасці біялогіі

Полавая спеласць у 3—10 мес. Размнажаецца да 5—6-гадовага ўзросту. Гон з канца лютага — пачатку сакавіка. Цяжарнасць 37—80 сутак. Да 17 (звычайна 6—7) дзіцянят (даўжыня 5—7 см, маса 9—12 г сляпыя, неапушаныя) нараджаецца ў маі — чэрвені.

Ліняюць 2 разы за год. Валасяное покрыва выспявае ў канцы кастрычкіка.

Промысел і развядзенне

Каштоўны пушны звярок. Аб’ект зверагадоўлі, у штучных умовах гадуюць карычневых, блакітных, белых і іншых норак.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Жывёлы, апісаныя ў 1777 годзе
Жывёлы паводле алфавіта
Куніцавыя