wd wp Пошук:

Нацыянальны парк Ману

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ману.

Нацыянальны парк Ману (ісп.: Parque Nacional del Manú) — нацыянальны парк у Перу. Парк быў арганізаваны ў 1977 годзе на тэрыторыі рэгіёнаў Мадрэ-дэ-Дыёс і Куска, а ў 1987 годзе быў прызнаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Плошча Ману — 19098 км², з іх нацыянальны парк займае 15 328 км², астатняе — рэзервовая зона. Асноўная частка тэрыторыі — амазонскія лясы, але некаторая частка знаходзіцца ў Андах на вышыні да 4200 м.

У Ману жыве вялікая колькасць відаў флоры і фауны. На яго тэрыторыі знойдзена больш за 15 тысяч відаў раслін і каля тысячы відаў птушак. На тэрыторыі парку ахоўваецца папуляцыя інкскіх жаб — эндэміка Перу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Перу
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Перу
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1977 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Біясферныя рэзерваты Перу