wd wp Пошук:

Навалацкія пагоркі

Навалацкія пагоркі знаходзяцца ля хутара Навалака Мёрскага раёна за 5,5 км на поўдзень ад Пераброддзя і за 10 км на і паўднёвы захад ад Міёр.

Апісанне

Даўжыня 1 км, шырыня 900 м, вышыня над узроўнем мора 171,3 м, бачная — 32 м.

Гэта канцова-марэнныя пагоркі, што ўтварыліся 14-15 тысяч гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі паазёрскага зледзянення ў выніку памнажальнай дзейнасці ледавіковага покрыва і яго расталых водаў з марэнных супескаў, суглінкаў, алеўрытаў, грубых пяскоў.

Паданне

Існуе паданне пра гару, насыпаную паміж вёскамі Мурашкі і Навалака шведскім войскам, і ў ёй знаходзіцца склеп, дзе пахаваны начальнік войска з рэчамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Навалака
Катэгорыя·Геаграфія Мёрскага раёна
Катэгорыя·Узгоркі Беларусі