wd wp Пошук:

Міштэкі

Бірузовая маска міштэкаў
**Міштэкі** ([ісп.](/Іспанская_мова "Іспанская мова"): Mixtecos) — старажытны [месаамерыканскі](/Месаамерыка "Месаамерыка") народ, які насяляе мексіканскі штат Аахака і штаты, размешчаныя на поўнач ад яго. У перакладзе з мовы наўатль назва міштэкі азначае «народ з краіны аблокаў». Агульная колькасць - каля 270 тысяч чалавек. Размаўляюць на міштэкскай мове ата-мангскай сям'і, таксама распаўсюджана [іспанская мова](/Іспанская_мова "Іспанская мова").

Міштэкі былі носьбітамі высокаразвітай дакалумбавай культуры ў паўднёвай Мексіцы. Вытокі іх культуры прасочваюцца па пісьмовых крыніцах аж да VII стагоддзя. Росквіту сваёй культуры міштэкі дасягнулі ў X стагоддзі. Былі вядомыя сваімі частымі войнамі супраць сапатэкаў. У 1455 годзе былі падпарадкаваныя ацтэкамі.

Міштэкі былі ўмелымі рамеснікамі, а іх вырабы высока цаніліся і ў суседніх народаў. Яны выраблялі афарбаваныя ў яркія фарбы керамічныя вырабы, стваралі каштоўную бірузовую мазаіку і былі майстрамі ў апрацоўцы металаў. Шматлікія артэфакты, якія сведчаць аб высокім майстэрстве ў апрацоўцы металаў і ювелірнай справе, былі знойдзены ў пахаванні Nr. 7 у Монтэ-Альбане. Культурны ўплыў міштэкаў распаўсюджваўся і на Чалулу, дзе сфармаваўся рэгіянальны стыль міштэкаў-пуэбла. Міштэкі мелі ўласную ідэаграфічную пісьменнасць. Большасць захаваных да нашых дзён манускрыптаў, якія складаюцца з малюнкаў, — міштэкскага паходжання.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Месаамерыкі
Катэгорыя·Міштэкі
Катэгорыя·Народы Мексікі
Катэгорыя·Індзейцы Цэнтральнай Амерыкі