wd wp Пошук:

Міхр

Міхр, Мгер, Мхер (арм.: Միհր ад пехл. Mihr «Мітра») — у старажытнаармянскай міфалогіі бог Сонца, нябеснага святла і справядлівасці. Сын Арамазда, брат Анаіт і Нанэ.

Апісанне

У армянскім эпасе «Сасна црэр» («Давід Сасунскі») ёсць два персанажы з такім імем — Мгер (Міхр) Старэйшы і Міхр Малодшы (унук папярэдняга, сын Давіда Сасунскага). Згодна армянскай міфалагічнай традыцыі Михр здзяйсняе шэраг вычынаў, ваюе з ільвом, які забівае мірных жыхароў, ратуе ад паводкі горад Джазіру, скідаючы ў раку скалу, якая дзеліць яе на рукавы і змагаецца з несправядлівасцю ў свеце. Міхр Малодшы, сустракаючыся са сваім бацькам Давідам, ваюе з ім, не ведаючы, што гэта яго бацька, і перамагае яго. Зняважаны Давід кляне Міхра, выракаючы яго на бяздзетнасць і няшчасце. Міхру, такім чынам, не ўдаецца перамагчы несправядлівасць, зямля перастае трымаць яго і яго каня, і ён гразне ў зямлі. Параіўшыся з магіламі сваіх бацькоў, Міхр чуе іх запавет чакаць наступу справядлівасці ў скале. Міхр б’е па скале мячом, яна расступаецца, упускаючы Міхра і яго каня. Далей, з рознай перыядычнасцю ў залежнасці ад версіі (2 разы ў год ці штосуботу) Міхр выходзіць са скалы і правярае, ці наступіў справядлівы мір. Калі гэта здарыцца, то Міхр зможа пакінуць скалу назаўжды.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Армянская міфалогія
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта