wd wp Пошук:

Міхаіл Рыгоравіч Хамутоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хамутоў.

Міхаіл Рыгоравіч Хамутоў (4 ліпеня 1795 — 7 ліпеня 1864) — рускі генерал, наказной атаман Данскога казачага войска.

Біяграфія

Выхоўваўся ў Пажаскім корпусе і 27 жніўня 1812 г. выпушчаны карнетам у Лейб-гвардыі Гусарскі полк, у якім удзельнічаў у шматлікіх важных бітвах Айчыннай вайны 1812 года — пры Малаяраслаўцы, Вязьме, Дарогабужы, Красным (19 снежня 1812 узнагароджаны за адзнаку залатой шабляй з надпісам «За адвагу».

Удзельнічаў таксама ў Замежных паходах. У 1826 прызначаны камандзірам Санкт-Пецярбургскага ўланскага палка, з якім удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1828—1829; ўдзельнічаў у аблозе і ўзяцці Сілістрыі, блакадзе Шумлы, бітвах пры Кулеўчы і Сліўна, заняцці Адрыанопаля.

З 1829 па 1838 г. Хамутоў паслядоўна быў пры начальніку 5-й уланскай дывізіі, камандзірам 1-й брыгады 4-й уланскай дывізіі, 6-й уланскай дывізіі і, нарэшце, камандзірам адначасова Лейб-гвардыі Гусарскага Яго Вялікасці палка (з 23 верасня 1833 г.) і 2-й брыгады 1-й гвардзейскай лёгкай кавалерыйскай дывізіі (з 27 кастрычніка).

У 1839 г. ён быў прызначаны начальнікам штаба войска Данскога, 6 снежня 1840 узведзены ў генерал-лейтэнанты. У 1848 быў прызначаны выконваючым абавязкі наказного атамана войска Данскога, а праз некалькі месяцаў зацверджаны ў гэтай пасадзе, прычым апынуўся першым атаманам не данскога паходжання. На гэтай пасадзе быў да 1862 года, калі быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета.

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі. Пахаваны ў Фёдараўскай царкве Аляксандра-Неўскай лаўры.

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Пажаскага корпуса
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Атаманы Данскога казачага войска
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829
Катэгорыя·Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Военачальнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1795 годзе