wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзятлаў. Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў (7 ліпеня 1937, г. Рослаў, Смаленская вобласць, Расія — 20 верасня 2007) — беларускі ўрач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2004). Акадэмік Акадэміі медыка-тэхнічных навук Расійскай Федэрацыі (2004), Беларускай інжынернай акадэміі (2005).

Біяграфія

Скончыў Школу № 2 імя В. М. Калеснікава (Рагачоў), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960).

Працаваў у Гомельскай абласной бальніцы (з 1960, ардынатар артапеда-траўматалагічнага аддзялення, у 1975—2001 — загадчык аддзялення артапедыі і траўматалогіі); Гомельскім абласным упраўленні аховы здароўя (1976—2001, галоўны артапед-траўматолаг Гомельскай вобласці); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1991—2007; у 1991—1995 — загадчык курса артапедыі і траўматалогіі, у 1995—2007 — загадчык кафедры артапедыі, траўматалогіі і ваенна-палявой хірургіі).

Навуковыя інтарэсы: неадкладнае, тэрміновае і адтэрмінаванае аператыўнае лячэнне хворых з спалучанай траўмай таза, унутраных органаў і канечнасцей; тэрміновыя, адтэрмінаваныя і планавыя аперацыі пры множных і ізаляваных траўмах таза і канечнасцей; дыягностыка і лячэнне скрытых пашкоджанняў касцей таза, запясці, каленнага сустава, сасудаў таза. 7 патэнтаў, 150 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Узнагароды

Званні «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь»(1992), «Заслужаны рацыяналізатар БССР» (1989), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), знак «Выдатнік аховы здароўя БССР» (1983).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рослаўлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»