Міхаіл Васілевіч Друцкі-Сакалінскі (каля 1510 — пасля 1559) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Васіля Сямёнавіча.
Уладальнік Саланевічаў, часткі Крывіна і Каменя, у 1556 купіў Стравенікі ў Літве.
Заснавальнік асобнай галіны Друцкіх-Сакалінскіх. Яго сын Васіль (у каталіцтве Вацлаў; ? — каля 1600) быў маршалкам полацкім (1591).