wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксандравіч Уласенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уласенка. Міхаіл Аляксандравiч Уласенка (10 лютага 1937, в. Юшкавічы, Мсціслаўскі раён, Магiлеўская вобласць) — беларускi паэт, журналiст.

Бiяграфiя

Бацькі ─ Аляксандр Паўлавіч і Ульяна Рыгораўна ─ былі патомнымі сялянамі-хлебаробамі. Таму яго, старэйшага з чатырох сыноў, арыентавалі да зямлі, на сельскую прафесію. Скончыў 7 класаў Маляціцкай СШ у 1954 годзе i паступiў у Мсціслаўскае вучылішча механізацыі. Да арміі працаваў трактарыстам, рабочым мостабудаўнічага раёна. Потым была служба на Балтыйскім флоце. Прышлося паднімаць i цаліну. У 1964—1965 гадах працаваў на будоўлі Брацкай ГЭС. У 1966 годзе прыехаў на родную Беларусь. Пачаў працаваць літсупрацоўнікам у Крычаўскай раённай газеце. Тут атрымаў сярэднюю і вышэйшую адукацыю. З 1975 года — галоўны рэдактар Магілёўскага абласнога тэлерадыёкамітэта. А з 1980 па 1992 гг. — рэдактар Горацкай раённай газеты, затым уласны карэспандэнт «Магілёўскай праўды». Зараз пенсіянер, але працуе ўласным карэспандэнтам у абласной газеце «Зямля і людзі».

Творчасць

М. Уласенка дэбютаваў у 1964 годзе, пiсаў нарысы i вершы. Працаваў у рэспублiканскiм, абласным i мясцовым друку. У сярэдзiне 90-х гадоў пачаў асвойваць «кароткі» жанр ─ пераважна чатырохрадкоўе, напісаў шмат эпіграм і мініпародый, пераклаў у вершаванай форме мноства рускіх і беларускіх прымавак. Яны ўвайшлi ў першую кнiгу «Мелочи жизни» (2005).

«Гэта сапраўды кніга таленавітага аўтара, у якой сваё бачанне не толькі дня сённяшняга, але, не пабаюся перабольшыць, Сусвету ў цэлым… Тут ёсць з чаго пасмяяцца і задумацца, азірнуцца навакол і кінуць позірк у будучыню» — так ацанiў першую кнiгу паэта пiсьменнiк Анатоль Казлоў.

На выбар літаратурнай формы яго падштурхнулі, ў першую чаргу, багатае калізіямі жыцейскае асяроддзе, а таксама ўплыў майстроў парадыйнага жанру — Георгія Юрчанкі, Паўла Саковіча, Аляксандра Іванова і Аляксея П’янова, многіх іншых беларускіх і расійскіх сатырыкаў і гумарыстаў. Вершы, эпіграмы, мініпародыі М.Уласенкі выхапленыя з жыцця, з абуральнай паўсядзённасці нашага быта, уражваюць сваёй мастацкай дасканаласцю, прыцягваюць арыгінальнасцю жыццёвых назіранняў і нагадваюць нам аб тым, што мы самі часта назіраем, аб чым думаем-разважаем і з чаго смяёмся: Акрамя мініяцюр, Міхаіл Уласенка таксама піша сатырычныя вершы, паэмы, апавяданні на беларускай і рускай мовах. Творы друкавалася ў «ЛіМе», у часопісе «Вожык», у альманаху «Гоман», у абласным друку i ў калектыўных зборніках.

Прызнанне

Член Саюза журналістаў БССР (зараз — Рэспублiкi Беларусь) (1965), член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2007).

Бiблiяграфiя

Лiтаратура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта