wd wp Пошук:

Мінойская кераміка

«Піфасы з медальёнамі» ў Кноскім палацы

Мінойская кераміка — характэрная кераміка мінойскай культуры бронзавага веку на Крыце. У археалагічным музеі Іракліяна дзейнічае аддзел мінойскай керамікі.

Гісторыя

Яшчэ ў эпоху неаліту на тэрыторыі Крыта існавала керамічная традыцыя. Даследчыкі XIX — пачатку XX стагоддзяў знаходзілі падабенства паміж матывамі сасудаў бутмірскай культуры, якія прадстаўлялі сабой, у сваю чаргу, развіццё традыцыі імпрэсіі, і мінойскай керамікі стылю Камарэс. Цяпер сувязь паміж бутмірскай і мінойскай культурамі ўяўляецца сумніўнай.

Крыцкая кераміка карысталася шырокім попытам за межамі вострава. Посуд з алеем і пахошчамі быў выяўлены на розных астравах Эгейскага мора, на мацерыковай Грэцыі, Кіпры, на ўзбярэжжы Сірыі і Егіпта, што сведчыць пра шырокую сетку гандлёвых кантактаў мінойцаў. Вяршынямі мінойскай мастацтва з’яўляюцца вазы ў стылі Камарэс і ў марскім стылі.

Рэстаўрацыя фрагмента фрыза Кноскага палаца з выявай мінойскай керамікі: нестарыда, ольпа, піфас і рытон

Мінойская кераміка адрозніваецца вялікай разнастайнасцю мастацкіх стыляў — як вазапісу, так і афармлення сасудаў. Дзякуючы такой разнастайнасці сістэма датыроўкі перыядаў развіцця мінойскай культуры, якую ўпершыню прапанаваў Артур Эванс у пачатку 20 стагоддзя, заснаваная на стылях мінойскай керамікі (пазней яе развіў грэчаскі археолаг Нікалаас Платон(руск.) бел. на падставе гісторыі развіцця Кноскага палаца). У наш час атрымлівае распаўсюджанне новы метад, заснаваны на геалагічным аналізе грубых, звычайна недэкарыраваных абломкаў керамікі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кераміка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кераміка Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Стылі вазапісу
Катэгорыя·Эгейская цывілізацыя
Катэгорыя·Вазапіс Старажытнай Грэцыі