wd wp Пошук:

Мікола Ганчароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчароў. Мікола (Мікалай Іванавіч) Ганчароў (8 мая 1934, в. Заполле, Віцебскі раён — 25 лістапада 1991) — беларускі графік, мастацтвазнавец, пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору НАН Беларусі, з 1963 года — галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі.

Аформіў кнігі «Жывапіс Беларусі» (1980), «Янка Купала ў творчасці мастакоў» i «Якуб Колас у творчасці мастакоў» Ю. Карачуна (1982), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII — ХVIII стст.» (1984, усе разам з Генадзем Галубовічам), «Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну» (1985; складальнік i аўтар тэксту), «Беларуская кніжная графіка» (1987), «Беларускі палітычны плакат» (1989; складальнік i аўтар тэксту, з Галубовічам) i інш.

Аўтар зборнікаў вершаў i казак «Веснавая завязь» (1962), «Мішка-пілот» (1966), «Карусель» (1971), «Касмалёт» (1979), «Зямля ў квецені» (1983), «Касманаўтам быць хачу» (1984) i інш., мастацтвазнаўчых даследаванняў пра беларускіх мастакоў. Пісаў на рускай i беларускай мовах.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта друку
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе