wd wp Пошук:

Мікалай Дыянісьевіч Мяркулаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяркулаў. Мікалай Дыянісьевіч Мяркулаў (10 снежня 1869, Благавешчанск — 1945, Цындаа) — рускі прадпрымальнік, грамадскі і палітычны дзеяч Далёкага Усходу.

Біяграфія

Скончыў Благавешчанскую класічную гімназію і Рачное вучылішча. Прадпрымальнік, купец 1-й гільдыі, уладальнік параходства на Амуры і запалкавай фабрыкі ва Уладзівастоку. Шматгадовы чалец Уладзівастоцкага біржавога камітэта і Прыморскай гандлёва-прамысловай палаты.

У 1921 — член прэзідыума Несацыялістычнага з’езда. У маі 1921 — чэрвені 1922 — міністр ваенна-марскіх і замежных спраў Прыамурскага часовага ўрада, кіраўніком якога быў яго брат С. Д. Мяркулаў. Міністр замежных дзеў ва ўрадзе М. К. Дзітэрыхса (да кастрычніка 1922).

Жыў у эміграцыі ў Маньчжурыі, старэйшы дарадца губернатара Шаньдунскай правінцыі Чжан Цзунчана (1923—1931), адзін з арганізатараў рускага ваеннага атрада К. П. Нячаева (1923—1928). З 1932 — у Шанхаі. Віцэ-старшыня Рады з’яднаных рускіх арганізацый. Памёр у Цындаа.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Благавешчанску
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Кітаі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы