wd wp Пошук:

Мюнхенская авіякатастрофа

Мю́нхенская авіякатастрофа — авіякатастрофа, якая адбылася 6 лютага 1958 года.

Самалёт Брытанскіх еўрапейскіх авіяліній спыніўся для дазапраўкі ў Мюнхене. На борце знаходзіліся гульцы і члены трэнерскага штаба «Манчэстэр Юнайтэд», а таксама журналісты і заўзятары. Пасля дазапраўкі пілоты тройчы спрабавалі ўзляцець; апошняя спроба скончылася трагічна: праз снегавую кашу самалёт не набраў патрэбнай хуткасці, пратараніў агароджу ў канцы ўзлётнай паласы і ўрэзаўся крылом у будынак, што стаяў непадалёк. З 44 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта, 21 чалавек выжыў і 23 загінулі, дваццаць — імгненна, адзін — па дарозе ў бальніцу, яшчэ двое — на працягу наступных некалькіх тыдняў.

«Манчэстэр Юнайтэд» вяртаўся дадому пасля адказнай чвэрцьфінальнай гульні Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў з бялградскім клубам «Црвена Звезда». Гэтая сустрэча скончылася ўнічыю і дазволіла англійскаму клубу выйсці ў паўфінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У жывых застаўся легендарны варатар зборнай Паўночнай Ірландыі Гары Грэг, які дапамог выцягваць параненых футбалістаў з-пад абломкаў самалёта. Праз паўгады ён аднавіўся ад траўмы і зноў заняў месца ў варотах «Манчэстэр Юнайтэд».

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падзеі 6 лютага
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·1958 год у футболе
Катэгорыя·1958 год у Вялікабрытаніі
Катэгорыя·1958 год у Германіі
Катэгорыя·Падзеі ў Германіі
Катэгорыя·ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Катастрофы 1958 года
Катэгорыя·Люты 1958 года