wd wp Пошук:

Музей партызанскай славы

Музей партызанскай славы. Створаны ў 1971 годзе ва ўрочышчы Хаваншчына (за 3 км на поўдзень ад в. Корачын) Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе ў 19431944 гадах у Другой сусветнай вайне базіраваліся Брэсцкія падпольныя абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, штаб Брэсцкага партызансага злучэння, і друкарня падпольнай газеты «Зара»; філіял Брэсцкага краязнаўчага музея. 960 адзінак асноўнага фонду (1999). Уключае 4 драўляныя домікі, 2 зямлянкі, калодзеж, «Лясную школу». У ломіках экспанаты пра дзейнасць падпольных абкомаў, штаба партызанскага злучэння, барацьбу моладзі супраць нямецкіх акупацыйных улад, работу рэдакцыі газеты, партызанскага шпіталя і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Музеі Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·1971 год у Беларусі
Катэгорыя·Корачын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Музеі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта