wd wp Пошук:

Музей золата ў Перу

Музей золата ў Перу (ісп.: Museo Oro del Perú) — музей у горадзе Ліма. З’явіўся на аснове калекцыі Мігеля Мухіка Гало.

Экспазіцыя

На першым і другім паверсе музея прадстаўлена калекцыя зброі. Большасць залатых экспанатаў з некропаля народа Чыму, з поўначы краіны (штат Ламбайеке). Пачатак збірання калекцыі — 1935 год. Экспазіцыю прэзентуюць 8000 прадметаў, зробленых з срэбра і золата. Старажытныя перуанскія майстры выкарыстоўвалі для сваіх вырабаў розныя тэхнікі — каванне, ламініраванне, філігрань, паліроўку. Часам золата змешвалі з плацінай. У экспазіцыі прадстаўлены: залатыя пасмяротныя маскі, дыядэма, навушнікі, наплечнікі, рытуальныя нажы, кераміка, якія адносіцца да культур Чавін, Уары, Мачыка, а таксама туніка, пакрытая тысячай залатых пласцін і насілкі ўпрыгожаныя золатам і срэбрам уладароў Чан-чана. Таксама прадстаўлены залатыя пласціны, каралі, кароны усыпаныя каштоўнымі камянямі, келіхі, кубкі.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культура Перу
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалагічныя музеі