wd wp Пошук:

Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка

Музей гісторыі і культуры горада заснаваны ў Наваполацку ў 1968 г.

Дзейнічаў на грамадскіх пачатках як гарадскі музей працоўнай славы. У кастрычніку 1973 музей стаў дзяржаўным і быў перайменаваны ў краязнаўчы. Першая экспазіцыя размясцілася ў адным з баракаў, узведзеных першабудаўнікамі горада. У 1987 музей быў зачынены на рэканструкцыю. У снежні 1996 у новым будынку прыняла першых наведвальнікаў экспазіцыя «Традыцыі і сучаснасць», якая расказвала пра ўзнікненне і развіццё народных рамёстваў і традыцый у Полацкім рэгіёне. У чэрвені 1998 музей атрымаў сучасную назву. Першым кіраўніком музея быў Р.В. Ціханаў. 3 1996 дырэктар Дз.П. Бароўская.

Фонды музея (2008) налічваюць каля 15 тыс. адз. захоўвання. Экспазіцыйная пл. 394 м². У верасні 2008 адкрылася новая стацыянарная экспазіцыя па гісторыі Наваполацка, прысвечаная 50-годдзю горада. 3 1984 працуе выставачная зала музея (у асобным памяшканні, пл. 150 м²), дзе праводзяцца выстаўкі жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, разнастайныя зменныя выстаўкі, працуе салон-крама.

Літаратура

Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мн., 1999. – Т. 5. – С. 233.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Культура Наваполацка
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Наваполацка