wd wp Пошук:

Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора

Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора размяшчаецца ў Полацкім Сафійскім саборы, помніку архітэктуры сярэдзіны XI - сярэдзіны XVIII стагоддзяў. Тут рэгулярна праводзіцца Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі».

Гісторыя

Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора быў адкрыты ў 1987 годзе. У 1983 годзе ў Сафійскім саборы была адкрыта Канцэртная зала, разлічаная на 304 месцы.

Экспазіцыя

Падмуркі сабора

Музей прысвечаны гісторыі старажытнай каменнай пабудовы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У Сафійскім саборы дэманструюцца фрагменты муроўкі XI стагоддзя, старажытны падмурак, а таксама фрэскавыя роспісы канца ХІ стагоддзя. Экспазіцыйная плошча складае 870 кв. м.

У экспазіцыі музея таксама прадстаўлена калекцыя драўлянай культавай скульптуры XVIII—XIX стагоддзяў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Сярод скульптур фігуры Арханёла Міхаіла (XVIII ст.), Апостала Пятра (сярэдзіна XVIII ст.), Апостала Фамы (?; XVIII ст.), Яна Непамука (XVIII ст.), невядомага святага вышэйшага духоўнага сану каталіцкай царквы (XVIII ст.), святара дамініканскага ордэна (XVIII ст.), парная кампазіцыя з анёламі (XVIII ст.), фрагмент кампазіцыі Уваскрэсення Хрыстова (XVIII—XIX стст.), каталіцкае распяцце (XVIII—XIX стст.), уніяцкае распяцце (XIX ст.) і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Музеі паводле алфавіта
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Музеі Полацка