wd wp Пошук:

Мошэ Файнштэйн

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Файнштэйн.

Мошэ (Мойша) Файнштэйн (3 сакавіка 1895, горад Узда, Мінская вобласць- 1986, Нью-Ёрк) — найбуйнейшы галахічны аўтарытэт яўрэйскага народа другой паловы XX стагоддзя ў цэлым і яўрэйства Амерыкі ў прыватнасці, кіраўнік ешывы «Месіўта Тыферэс Іерушалаім» ў Нью-Ёрку.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабіна Узды рава Давіда Файнштэйна ў дзень нараджэння і смерці Майсея і названы таму ў гонар яго. Вучыўся ў свайго бацькі і ў ешыбот Слуцка, Шклова, Мсціслава ў рава Ісера Залмана Мелцэра. Пасля заканчэння вучобы быў прызначаны рабінам Любані, затым роднай Узды.

Пасля ўсталявання савецкай улады падвергнуўся ганенням як прадстаўнік рэлігіі. Нягледзячы на гэта раў Мошэ не спыняў сваю дзейнасць, працягваючы захоўваць усе яўрэйскія абрады ў суполцы і ва ўсёй акрузе. Як да аднаго з адзіных рабінаў у гэтым рэгіёне, да яго прыходзілі пытанні ад шматлікіх суполак Беларусі.

У 1936 годзе дзякуючы хадайніцтву сваякоў атрымаў дазвол эміграваць у ЗША. Ён пасяліўся ў Нью-Ёрку ў Манхэтэне і атрымаў прызначэнне на пасаду кіраўніка іешывы «Тыферэт Іерушалаім». З гэтага часу расла слава гэтай ешывы і яна пачала залучаць вучняў з усіх буйных яўрэйскіх абшчын Амерыкі. У 1943 годзе прыняў удзел у «маршы рабінаў», патрабаваў сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам і яго ўмяшання ў знішчэнне яўрэяў Еўропы. Асабліва плённай апынулася літаратурная дзейнасць рабіна, якая адрознівалася таксама наватарскім падыходам, дзе раў закрануў усе бакі тэхналагічнага прагрэсу, выявіўшы ва ўсім выдатную эрудыцыю.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Гар а-Менухат
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзе
Катэгорыя·Рабіны ЗША
Катэгорыя·Рабіны Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Ахаранім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Рабіны Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іерусаліме